Устав

 

УТВЕРЖДЕНО

Решение Узденского районного

исполнительного комитета

14.10.2013 №1939

(в редакции решения

Узденского районнного

исполнительного комитета

19.10.2018 №1745

 

 

 

 

 

 

СТАТУТ

 

 ДЗЯРЖАЎНАЙ УСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ

«УЗДЗЕНСКІ РАЁННЫ

 ЦЭНТР ТВОРЧАСЦІ ДЗЯЦЕЙ І МОЛАДЗІ»

 

 

УСТАВ

 

ГОСУДАРСТВЕННОГО

УЧРЕЖДЕНИЯ ОБРАЗОВАНИЯ

«УЗДЕНСКИЙ РАЙОННЫЙ ЦЕНТР

 ТВОРЧЕСТВА ДЕТЕЙ И МОЛОДЁЖИ»

 

 

 

 

г. Узда, Минская  область

2013  г.

І. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1.1. Дадзены  статут з’яўляецца  новай  рэдакцыяй статутаў дзяржаўных ўстаноў адукацыі “Уздзенскі раённы цэнтр  дзіцячай творчасці” і “Уздзенскі раённы  цэнтр дзіцячага турызму і экскурсій”, якія рашэннем Уздзенскага раённага выканаўчага  камітэта ад 22 сакавіка 2013 года № 487 рэарганізаваны ў дзяржаўную ўстанову адукацыі “Уздзенскі раённы цэнтр творчасці дзяцей  і  моладзі” .

Раённы цэнтр творчасці дзяцей і  моладзі ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасці  з  Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб  адукацыі  і  Палажэннем  аб установе дадатковай адукацыі  дзяцей  і  моладзі, а  таксама дадзеным  Статутам.

У  сваёй дзейнасці  цэнтр кіруецца Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, дэкрэтамі, указамі, распаражэннямі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, іншымі заканадаўчымі актамі.

1.2.  Цэнтр з’яўляецца ўстановай, якая рэалізуе адукацыйную праграму дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, а таксама з’яўляецца метадычным цэнтрам пазашкольнай выхаваўчай работы.

 1.3.  Цэнтр  створаны ў форме ўстановы на аснове дзяржаўнай уласнасці, з’яўляецца некамерцыйнай арганізацыяй, фінансуецца з мясцовага бюджэту.

1.4.  Цэнтр з’яўляецца юрыдычнай асобай, мае  пячатку з адлюстраваннем дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, штамп са сваім найменнем, разліковы рахунак у банках Рэспублікі Беларусь.

1.5.  Змяненні і дапаўненні ў Статут цэнтра заносяцца пасля іх зацвярджэння заснавальнікам у парадку, устаноўленым дзеючым заканадаўствам.

1.6. Месца знаходжання цэнтра: 223411, Мінская вобласць, г.Узда, вул.Першамайская, 57-а.

1.7.  Поўная назва цэнтра:

На беларускай мове - Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Уздзенскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі”;

На рускай мове - Государственное учреждение образованя “Узденский районный центр  творчества детей и молодёжи”.

Скарочаная назва цэнтра:

На беларускай мове - Уздзенскі цэнтр  творчасці дзяцей і моладзі;

На рускай мове – Узденский центр  творчества детей и молодёжи.

1.8. Ліквідацыя або рэарганізацыя цэнтра праводзіцца ў адпаведнасці з актамі  заканадаўства Рэспублікі Беларусь.

 

 

 

 

ІІ. МЭТЫ, ЗАДАЧЫ і НАКІРУНКІ ДЗЕЙНАСЦІ

 

2.1. Асноўнай мэтай дзейнасці цэнтра з’яўляецца:

-выхаванне праз сістэму дадатковай  адукацыі  дзяцей  і  моладзі    свабоднай, творчай і актыўнай асобы;

-садзейнічанне развіццю беларускай культуры, адраджэнню і захаванню беларускіх нацыянальных традыцый.

2.2. Асноўнымі задачамі цэнтра з’яўляюцца:

-стварэнне ўмоў для развіцця творчых здольнасцей, інтарэсаў і схільнасцей дзяцей і моладзі;

- забеспячэнне іх рознабаковых індывідуальных запатрабаванняў у дадатковай адукацыі, духоўным і фізічным удасканаленні, прафесійным самавызначэнні, адаптацыі да жыцця ў грамадстве;

-арганізацыя змястоўнага вольнага часу.

2.3. Асноўнымі накірункамі дзейнасці цэнтра з’яўляецца:

-рэалізацыя  адукацыйных  праграм  па развіцці творчых здольнасцей дзяцей і моладзі, зацверджаных у адпаведным парадку;

-аказанне метадычнай  дапамогі адукацыйным установам;

-распрацоўка і ўкараненне ў практыку аўтарскіх праграм работы аб’яднанняў  па інтарэсах;

-    падрыхтоўка метадычных дапаможнікаў, іншай літаратуры ў дапамогу работнікам адукацыйных устаноў;

-  садзейнічанне павышэнню прафесійнага ўзроўню выхавальнікаў, педагогаў-арганізатараў, педагогаў устаноў дадатковай адукацыі з улікам новага зместу адукацыі і выхавання, сучасных педагагічных тэхналогій;

- патрыятычнае выхаванне, ахова і прапаганда помнікаў гісторыі, культуры, прыроды роднага краю, работа музеяў (музейных пакояў) у адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь “Аб ахове гістарычна-культурнай спадчыны” (Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, 1992 г., № 30, арт.504);

- мастацка-эстэтычнае выхаванне; фарміраванне культуры, свядомасці, духоўнай сталасці дзяцей і моладзі, развіццё іх творчых здольнасцей;

авалодванне каштоўнасцямі  нацыянальнай і сусветнай культуры; народнымі рамёствамі, супрацоўніцтва ў гэтых напрамках з органамі культуры і грамадскімі абъяднаннямі;

-экалагічнае выхаванне, фарміраванне экалагічнай культуры дзяцей і моладзі;

-маральна-прававое выхаванне, прафілактыка злачыннасці сярод непаўналетніх, іх сацыяльная рэабілітацыя;

-работа па выхаванню і фарміраванню ў дзяцей і моладзі здаровага ладу жыцця, прафілактыцы шкодных звычак;

-арганізацыя аздараўлення, адпачынку і працы дзяцей, распрацоўка і ўкараненне варыятыўных мадэлей выхаваўчай дзейнасці ў аздараўленчых лагерах, накіраваных на забеспячэнне развіццёвага характару адпачынку і фарміраванне творчай асобы; метадычнае забеспячэнне дзейнасці педагагічных работнікаў у аздараўленчых лагерах;

-супрацоўніцтва з дзіцячымі, юнацкімі і маладзёжнымі грамадскімі аб’яднаннямі і рухамі, іншымі ўстановамі;

-выяўленне і развіццё творчых здольнасцей  адораных дзяцей і моладзі; падрыхтоўка і ўкараненне адукацыйных праграм, накіраваных на развіццё творчых здольнасцей адораных дзяцей і моладзі;

-развіццё дзіцяча-юнацкага турызму і экскурсій, краязнаўчай работы.

2.4. Цэнтр ажыццяўляе наступныя віды дзейнасці ў адпаведнасці з Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14.07.2003 г. № 14:

-турыстычная дзейнасць;

2.5. Асобнымі відамі дзейнасці, пералік якіх вызначаецца Заканадаўствам, цэнтр можа займацца на аснове спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі).

 

 

ІІІ. АРГАНІЗАЦЫЯ АДУКАЦЫЙНАГА  ПРАЦЭСУ

 

3.1.  Адукацыйны працэс пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі  ажыццяўляцца як у цэнтры, так і на ўсіх узроўнях асноўнай адукацыі (дашкольнай, агульнай базавай, агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай).

         З асобамі, якія маюць асаблівасці ў псіхафізічным развіцці, цэнтрам дзіцячай творчасці арганізуюцца індывідуальныя заняткі па месцы жыхарства.

3.2. Цэнтр з’яўляецца састаўной часткай нацыянальнай сістэмы адукацыі будучы шырока даступнай, комплекснай установай, якая  дае дзецям, моладзі аднолькавыя магчымасці ў рэалізацыі дадатковых патрэбнасцей у галіне адукацыі і інтэлектуальнай дзейнасці, на падставе аб’яднання інтарэсаў грамадства і асобы.

3.3. Пры ўмове максімальнага выкарыстання сваіх памяшканняў для заняткаў гурткоў цэнтр можа адкрываць свае гурткі ў памяшканнях школ, санаторнай школе-інтэрнаце, дашкольных установах, па месцы жыхарства.

3.4. Цэнтр ва ўстаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь парадку адказвае за:

-невыкананне функцый, вызначаных яе статутам;

-адпаведнасць формаў, метадаў і сродкаў арганізацыі навучальнага выхаваўчага працэсу, ўзросту, інтарэсаў і патрабаванняў дзяцей;

-жыццё і здароўе дзяцей і моладзі, работнікаў   установы дадатковай адукацыі  дзяцей і моладзі ў перыяд арганізацыі адукацыйнага  працэсу;

-парушэнне правоў і свабоды выхаванцаў і супрацоўнікаў;

-за якасць адукацыі, якую дае навучэнцам.

3.5. У цэнтры не дапускаецца стварэнне і дзейнасць палітычных партый, іншых грамадскіх аб’яднанняў, якія маюць палітычныя мэты, а таксама стварэнне і ананімная або іншая дзейнасць рэлігійных арганізацый, якая супярэчыць заканадаўству.

3.6. Справаздача цэнтра вядзецца на беларускай і рускай мовах.

3.7. Цэнтр аказвае дапамогу педагагічным работнікам іншых устаноў адукацыі (школам, дзіцячым садам) у рэалізацыі адукацыйных праграм, арганізацыі вольнага часу і пазаўрочнай дзейнасці, а таксама дзіцячым і маладзёжным грамадскім аб’яднанням, арганізацыям.

3.8. Цэнтр самастойна распрацоўвае планы сваёй дзейнасці з улікам запытаў дзяцей і моладзі, патрэбнасцей сям’і, устаноў адукацыі,  маладзёжных і дзіцячых  грамадскіх аб’яднанняў і арганізацый, асаблівасцей сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна і нацыянальна-культурных традыцый.

3.9. Асноўнай формай арганізацыі адукацыйнага працэсу пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі зяўляюцца заняткі ў аб’яднаннях па інтарэсах.

3.10. Аб’яднанні па інтарэсах  ствараюцца ў адпаведнасці з інтарэсамі дзяцей і моладзі, пажаданнямі бацькоў, з улікам мясцовых умоў і магчымасцей цэнтра.

3.11. Змест  дзейнасці  аб’яднання  па  інтарэсах  вызначаецца  яго кіраўніком з улікам адукацыйных праграм.

3.12. Заняткі ў  аб’яднаннях  па  інтарэсах   вядуцца па адукацыйных  праграмах, распрацаваных Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, па аўтарскіх праграмах, а таксама па праграме, складзенай  педагогам дадатковай адукацыі, якая адабраецца педагагічным саветам цэнтра і зацвярджаецца ва ўстаноўленым парадку упраўленнем па адукацыі, спорце і турызме Уздзенскага раённага выканаўчага камітэта.

3.13. Аб’яднанні па інтарэсах у залежнасці ад патрабаванняў адукацыйных праграм арганізоўваюцца як на ўвесь навучальны год, так і на больш кароткія тэрміны.

3.14. Кожны навучэнец мае права на свабоду  выбару  аб’яднання  па інтарэсах і іх колькасці. Навучанне дзяцей у аб’яднаннях  па інтарэсах бясплатнае.

         У склад аб’яднання  па інтарэсах, якое  займаецца па праграме аднаго года навучання, павінна ўваходзіць 12-15 чалавек, а двух і больш гадоў не менш 8-10 чалавек. 

 У складзе аб’яднання  па інтарэсах, якое ствараецца на базе спецыяльнага класа пры цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця  павінна ўваходзіць  не менш 5 чалавек.

3.15.Прыём асобы для атрымання дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ажыццяўляецца на аснове яго заявы і прадстаўленні ім пасведчання аб нараджэнні. Ад імя непаўалетніх заява можа быць пададзена яго законным прадстаўніком.

3.16. З дазволу кіраўніцтва цэнтра на занятках аб’яднання могуць прысутнічаюць бацькі сумесна з навучэнцамі пры ўмове забеспячэння якасці  адукацыйнага працэсу.

3.17. Пры прыёме ў спартыўныя, тэхнічныя і харэаграфічныя аб’яднанні па інтарэсах неабходна медыцынскае заключэнне аб стане здароўя навучэнца.

3.18. Для дзяцей дашкольнага ўзросту заняткі ў аб’яднаннях праводзяцца на працягу 35 хвілін, не больш як 2 вучэбных гадзін  у  тыдзень. Для дзяцей малодшага ўзросту (6-10) гадоў – у межах 4 вучэбных гадзін у тыдзень, сярэдняга школьнага ўзросту (11-13) гадоў -6 вучэбных гадзін у тыдзень,   старэйшага ўзросту-10-12 вучэбных гадзін у тыдзень.

         На індывідуальныя заняткі з дзецьмі-інвалідамі па месцы жыхарства адводзіцца 3 гадзіны ў тыдзень на кожнага навучэнца, заняткі праводзяцца на працягу  35 хвілін.

3.19. Заняткі праводзяцца як з усім складам аб’яднання адначасова, так і па групах.

3.20. Расклад заняткаў на тыдзень складаецца з улікам рацыянальнага размеркавання вольнага часу і занятасці навучэнцаў ва ўстановах адукацыі, узроставых магчымасцей і санітарна-гігіенічных нормаў.

3.21. Пры правядзенні заняткаў працягласцю больш за адну вучэбную гадзіну ў дзень і ў залежнасці ад іх характару, як правіла, праз кожныя 45 хвілін заняткаў арганізоўваюцца перапынкі для адпачынку.

3.22. Арганізацыя работы павінна адпавядаць правілам тэхнікі бяспекі і вытворчай санітарыі.

3.23. Цэнтр арганізуе і праводзіць з улікам узроставых асаблівасцей дзяцей і падлеткаў розныя гарадскія, раённыя мерапрыемствы, конкурсы, злёты, выстаўкі і канферэнцыі, паходы і экскурсіі, профільныя аздараўленчыя лагеры.

3.24. Цэнтр  ў арганізацыі адукацыйнага  працэсу ўзаемадзейнічае са школамі і дзіцячымі садамі, сельска-гаспадарчым ліцэем, установамі аховы здароўя, культуры і спорту, сродкамі масавай інфармацыі, прадпрыемствамі і іншымі арганізацыямі.

3.25. Цэнтр арганізуе метадычныя аб’яднанні педагогаў-арганізатараў, педагогаў дадатковай адукацыі, прымае ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні канферэнцый, нарад па пытаннях выхаваўчай работы.

3.26. У мэтах прыцягнення дзяцей і моладзі да арганізацыі і правядзення разнастайных масавых мерапрыемстваў у цэнтры могуць стварацца органы самакіравання аб’яднанняў па інтарэсах (саветы аб’яднання, клуба).

3.27. Цэнтр вывучае вопыт работы і садзейнічае яго ўкараненню ў практыку, распрацоўвае на падставе перадавога вопыту метадычныя рэкамендацыі для педагагічных работнікаў устаноў адукацыі.

 

 

І V.  УДЗЕЛЬНІКІ  АДУКАЦЫЙНАГА  ПРАЦЭСУ

         4.1.Удзельнікамі  адукацыйнага працэсу ў цэнтры  з'яўляюцца  навучэнцы, бацькі  (асобы, якія  іх  замяняюць) і  педагагічныя  работнікі.

        4.2.Да  педагагічнай дзейнасці ў цэнтры дапускаюцца асобы, якія адпавядаюць патрабаванням  кваліфікацыйных  характарыстык.

         4.3.Адносіны паміж наймальнікам і работнікамі цэнтра  рэгулююцца працоўнымі кантрактамі ў адпаведнасці з працоўным заканадаўствам  Рэспублікі  Беларусь

         4.4.Педагагічныя  работнікі  цэнтра маюць права на ўдзел у кіраванні  ўстановай   дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі,  свабоду   выбару   і

выкарыстання методык  выхавання і навучання , навучальна-выхавўчых праграм, іншых  матэрыялаў,  методык  ацэнкі  ведаў, уменняў  навучэнцаў.

         4.5.Навучэнцы цэнтра маюць права :

  • уносіць прапановы па ўдасканаленні работы ўстановы;
  • аб'яднання па  інтарэсах;
  • выбіраць і быць выбранымі ў органы самакіравання;
  • удзельнічаць у аглядах, спаборніцтвах, конкурсах, турыстычных злётах і экскурсіях, выставах  творчых  работ;
  • на дапамогу  педработнікаў  у  авалодванні  ведамі,  навыкамі  і  ўменнямі.

        4.6.Навучэнцы абавязаны:

-  рэгулярна  наведваць заняткі аб’яднання па інтарэсах;

- удзельнічаць у грамадска  - карыснай дзейнасці і праяўляць ініцыятыву ў рабоце;

- умацоўваць дружбу і ўзаемадапамогу ў калектыве;

-  падтрымліваць традыцыі  цэнтра;

-  авалодваць  разнастайнымі  ведамі  і  ўменнямі;

-  выконваць правілы ўнутранага распарадку і тэхнікі бяспекі;

 -  падтрымліваць дысцыпліну і парадак;

- беражліва адносіцца да маёмасці, інструменту і абсталявання цэнтра.

 

4.7. Педагагічныя работнікі абавязаны:

-якасна праводзіць работу па выхаванню і развіццю асобы дзіцяці і асабістую адказнасць за ахову жыцця і ўмацаванне здароўя дзяцей;

-выбіраць прагрэсіўныя методыкі і формы арганізацыі  адукацыйнага працэсу;

-выконваць загады і ўказанні дырэктара цэнтра, рашэнні, прынятыя педагагічным саветам;

-ажыццяўляць адукацыйны працэс на аснове індывідуальных праграм развіцця дзіцяці;

-мець поўную педагагічную нагрузку;

-на павышэнне кваліфікацыі і перападрыхтоўку згодна з заканадаўствам.

4.8. Законныя прадстаўнікі дзяцей, якія займаюцца ў цэнтры, маюць права:  быць членамі органаў самакіравання цэнтра, уносіць прапановы па ўдасканаленні яго работы,  нясуць адказнасць за выхаванне дзяцей у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

 

  1. V. КІРАВАННЕ ЦЭНТРАМ ТВОРЧАСЦІ ДЗЯЦЕЙ І МОЛАДЗІ

5.1.Кіраванне цэнтрам ажыццяўляецца ў адпаведнасці  з  заканадаўствам   Рэспублікі Беларусь, Статутам  цэнтра, на аснове цеснага ўзаемадзеяння  педагагічных работнікаў, вучняў, бацькоў і грамадскасці.

5.2.Органам  самакіравання  цэнтра  з’яўляецца  Савет, які:

- зацвярджае  асноўныя  напрамкі  развіцця  ўстановы, удасканалення, павышэння  якасці  і  эфектыўнасці  яе  дзейнасці;

- устанаўлівае  профілі  аб’яднанняў  па  інтарэсах, зыходзячы  з  кадравых  і  матэрыяльных  магчымасцей  цэнтра, інтарэсаў  і  схільнасцей, заяў  навучэнцаў  і  іх  бацькоў;

- вызначае  формы  ўзаемадзеяння  з  арганізацыямі  і  грамадскімі  аб’яднаннямі  з  мэтай  стварэння  неабходных  умоў  для  рознабаковага  развіцця  і  творчай  дзейнасці  педагагічных  работнікаў;

- у  адпаведнасці  з  заканадаўствам  Рэспублікі  Беларусь  прымае  неабходныя  меры   па  абароне  педагагічных  работнікаў  ад  неабгрунтаванага  ўмяшання  ў  іх  прафесіянальную  і  службовую  дзейнасць, абмежавання  іх  самастойнасці, звяртаецца  з  гэтымі  пытаннямі  ў  адпаведныя  дзяржаўныя  органы;

- сумесна  з  адміністрацыяй  цэнтра  распараджаецца  сродкамі, атрыманымі  ад  пазабюджэтнай  дзейнасці.

 5.3.Савет  збіраецца  па  меры  неабходнасці  і  працуе  ў  цесным  кантакце  з  кіраўніком  цэнтра. Рашэнні  своечасова  даводзяцца  да  ведама  работнікаў  цэнтра, бацькоў, а  ў  неабходных  выпадках – і  да  грамадскасці.

 5.4.Непасрэднае  кіраўніцтва адукацыйным працэсам  і бягучай дзейнасцю цэнтра  ажыццяўляе дырэктар. Дырэктар забяспечвае  выкананне  заканадаўства  Рэспублікі Беларусь.

  5.5.  Дырэктар:

  • плануе, арганізуе і  кантралюе адукацыйны  працэс, адказвае  за  якасць і эфектыўнасць  работы цэнтра;

  - ажыццяўляе падбор і расстаноўку кадраў, размяркоўвае службовыя абавязкі работнікаў і забяспечвае павышэнне іх кваліфікацыі;

   - забяспечвае  рацыянальнае выкарыстанне   маёмасці, у тым ліку фінансавых сродкаў, распараджаецца  маёмасцю ў парадку , які ўстаноўлены  заканадаўствам  Рэспублікі Беларусь;

  • забяспечвае улік і захаванне  вучэбна-матэрыяльный базы;
  • нясе адказнасць за выкарыстанне памяшканняў цэнтра;
  • нясе адказнасць за якасць і эфектыўнасць адукацыйнага працэсу, умовы працы работнікаў, ахову праў, жыцця і здароўя дзяцей, прадстаўляе без даверанасці інтарэсы цэнтра ў дзяржаўных органах і арганізацыях, у судзе.

5.6.  Службовыя абавязкі дырэктара цэнтра зацвярджае упраўленне па адукацыі, спорце і турызме Уздзенскага рённага выканаўчага камітэта.

    5.7.  Задачамі  педагагічнага савета  з'яўляюцца :

-  актывізацыя  намаганняў  педагагічных работнікаў  на  павышэнне  ўзроўню  адукацыйнага працэсу;

-  задавальненне  нацыянальна-культурных  запытаў навучэнцаў і развіццё іх здольнасцей і інтарэсаў;

-  павышэнне кваліфікацыі педагагічных работнікаў і развіццё іх  творчых ініцыятыў;

-  укараненне ў практыку  дасягненняў  педагагічнай навукі і перадавога  педагагічнага вопыту.

   5.8.  У адпаведнасці з ускладзенымі на яго задачамі педагагічны савет  вырашае  наступныя  пытанні :

- разглядае  план  работы   цэнтра;

- вызначае  па ўзгадненню з  упраўленнем па адукацыі, спорце ітурызме Узденскага раённага выканаўчага камітэта працягласць навучальнага тыдня  з ўлікам кірункаў дзейнасці цэнтра, ўмоў працы, санітарна-гігіенічных  правілаў  і  нормаў.

          На  пасяджэннях нарад  пры  дырэктары  заслухоўваюцца  пытанні  арганізацыі і якасці адукацыйнага працэсу, стану работы  аб’яднанняў

па  інтарэсах, інфармацыі, справаздачы дырэктара , педагагічных работнікаў цэнтра, паведамленні праваахоўных і іншых дзяржаўных органаў.

5.9.Пасяджэнні  педагагічнага савета  праводзяцца па меры  неабходнасці, але  не  радзей  як  3-4 разы  ў  навучальны  год.

5.10. У цэнтры можа стварацца папячыцельскі Савет з ліку бацькоў (асоб, якія іх замяняюць), адміністрацыі і  педагогаў дадатковай  адукацыі. Сумесна з адміністрацыяй цэнтра папячыцельскі Савет распараджаецца сродкамі, атрыманымі ад пазабюджэтнай дзейнасці.

     5.11.Цэнтр  абавязаны выконваць нормы і патрабаванні,  якія прад'яўляюцца да  парадку работы з  дакументамі, іх апрацоўкі і  захавання.

      5.12.У цэнтры  вядзецца  наступная  дакументацыя:

 - кніга  ўліку асабовага складу  педагагічных работнікаў;

 - кніга  загадаў;

 - кнігі  пратаколаў  пасяджэння  нарад  пры  дырэктары;

-  план  работы  на  год, зацверджаны  упраўленнем па адукацыі, спорце і турызме Узденскага раённага выканаўчага камітэта;

 - каляндарны  план  работы, зацверджаны дырэктарам;

 - расклад  заняткаў аб’яднанняў;

 - кніга  ўліку наведаных адміністрацыяй  заняткаў аб’яднанняў;

 - кніга  заўваг і прапаноў  інспектуючых  асоб.

        Справаздача  ажыццяўляецца ў адпаведнасці з заканадаўствам  Рэспублікі  Беларусь.

         5.13.Службовыя  інструкцыі  работнікаў  цэнтра  распрацоўваюцца  адміністрацыяй  цэнтра  і  ўзгадняюцца  з  прафкамам.

 

VІ. МАЁМАСЦЬ І ФІНАНСАВА-ГАСПАДАРЧАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ

         6.1. Маёмасць    складае  інвентар, абсталяванне і іншая маёмасць, неабходныя  для  ажыццяўлення яе дзейнасці.

         6.2. Маёмасць  фарміруецца  за  кошт:

- сродкаў  рэспубліканскага  або  мясцовага  бюджэтаў;

- дабрачынных  узносаў, ахвяраванняў  арганізацый  і  фізічных  асоб;

- сродкаў, атрыманых  ад  аказання  дадатковых  платных  адукацыйных  паслуг;

- сродкаў, атрыманых  ад  аказання  турыстычна-экскурсійных паслуг;

- іншых  крыніц, што не забаронены  заканадаўствам  Рэспублікі  Беларусь.

         6.3.  Работнікі  цэнтра абавязаны беражліва адносіцца да маёмасці, ажыццяўляць правільную эксплуатацыю будынка, абсталявання, прытрымлівацца строгай эканоміі  ў расходванні  матэрыялу і фінансавых сродкаў.

         6.4. Аплата  працы  работнікаў ажыццяўляецца ў адпаведнасці з заканадаўствам  Рэспублікі Беларусь.

         6.5.   Кантроль за адукацыйнай, фінансавай і іншай дзейнасцю  цэнтра   ажыццяўляецца  адпаведным  дзяржаўным  органам  кіравання  адукацыяй.

  6.6. Пісьмовая справаздача вышэйшым органам прадстаўляецца цэнтрам ва ўстаноўленыя ў адпаведнасці з патрабаваннямі органаў дзяржаўнай статыстыкі Рэспублікі Беларусь

6.7. Штатны расклад цэнтра зацвярджаецца дырэктарам па ўзгадненню з упраўленнем па адукацыі, спорце і турызме Уздзенскага раённага выканаўчага камітэта згодна з тыпавым штатным нарматывам, зацверджаных Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, у межах сродкаў, выдзеленых на аплату працы.

 

УІІ. МІЖНАРОДНЫЯ   СУВЯЗІ

         7.1.  Цэнтр  мае  права  ажыццяўляць  міжнароднае  супрацоўніцтва  ў  сферы  адукацыі  ў  парадку,  устаноўленым  заканадаўствам  Рэспублікі  Беларусь.